частка сямнаццатая

ДРУК

КНІГІ

Ў ДРУКАРНІ

ДРУК

КНІГІ

Ў ДРУКАРНІ

П

адчас друку першага накладу Слава хацеў зрабіць фатаграфію, як кніга выязджае з друкарскага станка. Для гэтага ў тэорыі трэба было з’ездзіць у Шчэцін у друкарню і дамовіцца аб здымках. Здымаць нам нічога не дазволілі: друкарня сказала, што не можа раскрываць назваў абсталявання і большасць сваіх вытворчых працэсаў. Камерцыйная таямніца. Яны могуць усё нам паказаць, але здымаць нічога не дазволяць. Калі здымаць нельга, то... ну акей, я пагляджу і раскажу ўсім на словах! Я набыў квіткі на цягнік і паехаў у Шчэцін.

Мне вельмі пашанцавала: у друкарню я трапіў у дзень, калі працавалі над нашай кнігай. Дакладней кажучы, калі кніжныя блокі ляжалі асобна — і асобна ляжалі вокладкі. Друкарня буйная і за дзень працуе над сотняй пазіцый, таму верагоднасць трапіць на сваю кнігу была вельмі нізкая.


Першапачаткова я здымаў гэтыя відэа для рабят, бо паехаў сюды адзін. пазней вырашыў апублікаваць, бо гісторыя пра тое, як робяцца кнігі, падалася ўсім цікавай.

ЗМЕСТ

Змест