частка пятнаццатая

ДРУК ПІЛОТАЎ, САЙТ, ПЕРАДАЧА

Ў ДРУК

ДРУК ПІЛОТАЎ, САЙТ, ПЕРАДАЧАЎ ДРУК

К

алі ў нас амаль гатовы быў макет кнігі і мы дапрацоўвалі дэталі, Слава пайшоў у звычайны друкарскі цэнтр і надрукаваў некалькі старонак кнігі на аркушах А3. Мы склалі іх напалову, і ў нас атрымаліся паменшаныя чарнавікі будучых старонак кнігі. Складана сказаць, ці дапамагло нам гэта як-небудзь падчас працы ці не, але мы некалькі разоў сустракаліся проста раскласці гэтыя аркушы і крыху паразглядаць іх.

Адна з гатовых версій макета, які ўжо звярсталі

Адна з гатовых версій макета, які ўжо звярсталі

Падчас працэсу вёрсткі

Падчас працэсу вёрсткі

Падчас працэсу вёрсткі

Выбар паперы для ўлепкі

Выбар паперы для ўлепкі

Выбар фатаграфій на першыя старонкі кнігі

Мы ўжо мелі поўны макет прыкладна на 550 старонак, фатаграфіі былі згрупаваныя па раздзелах, цытаты і тэксты былі на сваіх месцах. Але мы працягвалі паляпшаць праект і ўдасканальвалі б яго сколькі, колькі часу ў нас было. Мы самі спланавалі сабе дэдлайн на гэты працэс, інакш ён не скончыўся б ніколі.

Працэс дапрацоўкі макета напярэдадні перадачы пілота ў друк. Скрыншоты з Figma

Беларускі дыграф «ДЗ» ў індэксе кнігі

Рабіў праўкі 24/7 усюды, дзе толькі магчыма

Дадаем пагінацыі на старонкі

Сайт кнігі мы сабралі на Framer. Спачатку я хацеў зрабіць відэа, у якім буду гартаць кнігу. А для сайта хацеў, каб працаваў ён паводле прынцыпу  scroll-to-play. Каб ты пачынаў скроліць сайт – кніга б адчынялася. Ты скроліў далей – яна б гарталася, а дадатковым пластом паверх выводзіўся б нейкі тэкст. Высветлілася, што ідэя даволі слабая.

Фотасесія для лендынгу кнігі

Фотасесія для лендынгу кнігі

Распрацоўка лендынгу кнігі, процьма багаў у мабільнай версіі

Распрацоўка лендынгу кнігі, процьма багаў у мабільнай версіі

Распрацоўка лендынгу кнігі, процьма багаў у мабільнай версіі

Распрацоўка лендынгу кнігі, процьма багаў у мабільнай версіі

Старонка паспяховай аплаты, якую бачыць карыстальнік пасля афармлення замовы на кнігу

ЗМЕСТ

Змест