частка восьмая

ПРАЕКТА

ВАННЕ

READING FLOW

АБО

КНІЖНЫ

UX

ПРАЕКТА

ВАННЕ

READING FLOW

АБО

КНІЖНЫ

UX

М

ы праектавалі кнігу па метадзе «reading flow», то бок праз апісанне сцэнароў выкарыстання. Здавалася б, якія метады? Гэта жа кніга — бяры ды чытай. Але гэта не зусім так. Вялікія кнігі з фатаздымкамі людзі не чытаюць, а гартаюць, разглядаюць відарысы, чытаюць урыўкамі, нешта шукаюць і г.д.


У нашай кнігі ёсць розныя «флоў»: можна разгарнуць кнігу з канца, знайсці па індаксе горад ці вёску — і разглядаць фатаздымак на пэўнай старонцы. Можна проста гартаць кнігу і разглядаць усе здымкі. Можна разглядаць як быццам у музэі — паглыбляючыся, чытаючы подпісы — дзе гэта, што гэта. Можна прачытаць толькі цытаты, а можна цалкам занурацца ў гісторыі.

Першыя эскізы ў inDesign, 2022

Крок 1 — разгортваем кнігу. Чорная ўклейка і пусты чорны разварот

Крок 2 - гартаем. Мапа свету з падсвечанай Беларуссю на ўвесь разварот (мапу яшчэ не зрабілі, таму толькі надпіс)

Крок 3 - гартаем. Назва і выходная інфа

Крок 4 - змест кнігі з мапай Беларусі і модулямі.

На кожным модулі нумары старонак

5 — выходзім на першы модуль сеткі мапы.

У модуля нейкая назва, напрыклад, «Мёры»

6 — бачым першую главу: разглядаем прыгажосць

Індэкс у канцы кнігі, каб знайсці фатаздымкі канкрэтнага геаграфічнага аб’екта.

У кнізе Magnum Photos убачыў прыём, калі выводзяць сырыя неапрацаваныя здымкі, з якіх фатографы выбіралі прыгожыя. Гэта стала рэферэнсам для нашых мазаік з фатаздымкаў, то бок разваротаў, на якіх сабраныя дарожныя фатаздымкі з тэлефонаў.

Magnum Contact Sheets

Magnum Contact Sheets

Magnum Contact Sheets

Адна з «мазаік» у канцы кнігі

Распрацоўка гэтай мазаікі:

Вызначэнне памераў фатаздымкаў і разлік колкасці здымкаў на аркуш

Збор фатаздымкаў у прапорцыі з аркушам ў Figma

Першы разворот

Другі

Гатова!

З Instagram

Пасхалачка «КУТ» в нумары машыны

Здавалася, збор гэтай мазаікі будзе найскладнейшым пры яе стварэнні, але не.


Мы думалі, што вывядзем усе здымкі без апрацоўкі, каб было цікава разглядаць вытокі. Калі надрукавалі пілотную версію, заўважылі, што палова відарысаў надта цёмныя і выглядаюць як чорныя квадраты, а другая палова — надта светлыя, і выглядаюць як белыя квадраты.

Карэкцыя экспазіцыі і колеракарэкцыяфатаздымкаў мазаікі (відэа паскоранае ў 40 000 разоў)

У кнізе восем мазаік з бэкстэйджам. Яны размаркаваныя сярод главаў, па тэксце. На гэтых разваротах, акрамя здымкаў, схаваныя QR-кады, якія вядуць на відэа з бэкстэйджам у Instagram і на YouTube.

Распрацоўка мазаік з бэкстэйджам

Распрацоўка мазаік з бэкстэйджам

Распрацоўка мазаік з бэкстэйджам

У кнізе восем мазаік з бэкстэйджам. Яны размаркаваныя сярод главаў, па тэксце. На гэтых разваротах, акрамя здымкаў, схаваныя QR-кады, якія вядуць на відэа з бэкстэйджам у Instagram і на YouTube.

Канцэпт мерчу (не выкарыстаны)

Ідэя зрабіць QR-коды для ўсіх здымкаў (Слава, не выкарастана)

Рэбус

Варыянт афармлення QR-кодаў (Слава, stockimg.ai)

Варыянт афармлення QR-кодаў (Слава, stockimg.ai)

ЗМЕСТ

Змест