частка шаснаццатая
У
верасні 2023 года мы атрымалі першыя пілотныя экзэмпляры з друкарні. Дакладней 10 экзэмпляраў. Адзін дайшоў пасылкай да мяне, а другі — да Славы. Я прагледзеў свой і з большага застаўся задаволеным. Пазваніў Славу, а ён кажа: «Мне не падабаецца». Прыехаў да яго дамоў на наступны дзень, дастаў нататнік, і мы пачалі праглядаць тое, што яму не спадабалася.
Тое, што не спадабалася Славу, не заўважыла б большасць людзей. Недакладнасці рэзу кніжнага блока, дробныя дэфекты на вокладцы і старонках у месцах склейкі. Разам мы зрабілі больш за сотню здымкаў, я падзяліў іх на падгрупы і даслаў заўвагі ў друкарню. Я меркаваў, хутчэй нават быў упэўнены, што нам адкажуць: «Ды пайшлі б вы нахер». Але нам паабяцалі усё перапрацаваць і выправіць у тыражнай версіі.
Былі пытанні і да нас: да афарбоўкі фотакартак, размяшчэння і пазіцыянавання некаторых здымкаў. Гэта мы таксама ўсё перарабілі перад адпраўкай тыражу да друка.
Першы пілот
Першы пілот
Першы пілот
10 пілотаў :)
Заўвагі да друкарні
Заўвагі да друкарні
Заўвагі да друкарні
Пасля здачы пілота да друка мы імпартавалі ўвесь макет у Miro, каб усе ўдзельнікі праекта маглі сабраць любыя заўвагі ў адным месцы.
Фінальны макет кнігі, раскладзены на развароты ў Miro
Фінальны макет кнігі, раскладзены на развароты ў Miro
Дадаем у кнігу блок аб тым, як мы пачалі працу над праектам
Першая старонка стала белай, а не чорнай
Дапрацоўка вісячай пунктуацыі
Вычытка і пошук недакладнасцяў
Бясконцыя дробныя праўкі
У нас з’явіліся першыя хэйтары. Асноўнай падставай для хэйту стала тое, што для выдання пілота мы аддалі нявычытаны фінальна макет. У ім былі адрукоўкі і памылкі. Мы зрабілі гэта свядома, каб паскорыць увесь цыкл выдання кнігі, і каб наблізіць друк тыражу, паспець атрымаць яго да Новага года. Але так мы атрымалі абрукоўкі ў асабліва прыкметных месцах, і гэта не засталося незаўважаным аўдыторыяй.
Найбольш каментаваны разварот кнігі
Але акрамя таго было і пазітыўнае. Пасля ўладкавання дробязяў, мы змаглі падзяліцца вынікамі працы, запусціць сайт кнігі і адкрыць папярэднюю замову на першы тыраж.
Наша рэдактарка Воля і першы экзэмпляр кнігі
Жонка Лёшы Каця трымае першы экзэмпляр кнігі
Слава трымае першы экзэмпляр кнігі
Адзначаем выданне кнігі ў бары
Лёша з дзецьмі гартае сваю кнігу
Дачка Лёшы гартае кнігу
Тэставая кніга едзе да Белавежскай пушчы
Распрацоўка вокладкі для кнігі
Кніга ў Мінску
Слава гартае кнігу (тут добра бачны яе памер)