ЧАСТКА шостая
Я
стварыў праект у Figma, дадаў удзельнікаў, і мы пачалі збіраць мудборд для працы над кнігай.
Шрыфты, карты, здымкі з іншымі кнігамі (Figma, агульны праект)
Кнігі-рэферэнсы
У зборы рэферэнсаў мы не вельмі прасунуліся за год працы. Здаецца, карцінка, што вышэй, застаўся адзіным нашым мудбордам, які я, як дызайнер, намагаўся атрымаць ад рабят.
Затое мы адразу пачалі сумесна ў Figma працаваць над структурай кнігі. Гэта было цяжкае пытанне, таму што ў нас была агромністая кіпа фотаздымкаў і іх трэба было неяк згрупаваць.
Мы стварылі чарнавыя макеты старонак, будучыя развароты, і пачалі дадаваць фотаздымкі. Мянялі месцамі іх, фіксавалі ідэі. Так выглядалі першыя накіды:
Чарнавыя развароты ў Figma
Чарнавыя развароты ў Figma
На разваротах ёсць QR-коды. Першапачаткова мы думалі, што яны будуць весці ў Google Maps да месцаў (напрыклад, да вёскі Каптаруны) ці на ролікі на YouTube (напрыклад, ролік пра здымкі лося, які глядзіць на нас з фота).
Паступова ў Figma болей і болей фотакартак.
Фотакарткі ў Figma
Спроба згрупаваць фотакарткі па геаграфічных аб'ектах
Цягам першых двух тыдняў мы вызначыліся з тым, што кніга будзе на беларускай і англійскай мовах, што ў кнізе мы жадаем бачыць прыгожыя мапы, а на мапах будуць пазначаны месцы, побач з якімі зроблены фотаздымкі.
Пакуль мы збіралі ўсё болей і болей фотакартак, выявілася, што асноўная частка здымкаў увогуле не звязана з населенымі пунктамі. Часта яны зроблены не ў вёсках і гарадах, а ў лясах ці ў нейкіх месцах на рэках. З’явілася ідэя выкарыстаць каардынацыйную сетку. Смешна, што ідэя нарадзілася дзесьці ў дарозе, і я намаляваў яе дзіцячай крэйдай на асфальце.
Паведамленне Славу (Дзiма)
Затым Слава разгарнуў прастору Photoview дзеля таго, каб вывесці ўсе фотакарткі на мапе, і пачаў дадаваць туды фотаздымкі.
Паралельна мы пачалі вывучаць пытанне аб тым, як павінна выглядаць наша каардынатная сетка.
Ідэю з каардынатнай сеткай узялі ў працу
Вось мы шукаем друкаваныя выданні, дзе так ці інакш выкарыстоўваюцца каардынатныя сеткі (Слава).
Для праверкі ідэі важна было зразумець, ці маем мы фотакарткі, што пакрываюць усю тэрыторыю Беларусі, ці шмат будзе непакрытых месцаў. На гэтым відарысе Слава намагаецца прыкладна вызначыць, дзе фотаздымкі ёсць, а дзе іх няма:
Прыкладна
Эскіз зместу, дзе ў кожнага з модуляў нумары старонак (Дзіма)
Скрыншоты з Lightroom з фотакарткамі, якія маюць геалакацыю
Больш дакладнае размеркаванне з выкарыстаннем QGIS (Слава)
Больш дакладнае размеркаванне з выкарыстаннем QGIS (Слава)
Лёша пранумараваў усе модулі сеткі на мапе так, каб у нас з’явіліся нумары будучых раздзелаў кнігі:
Першая тысяча фотаздымкаў на мапе (Слава)
У Figma Слава і Лёша пачалі разбіваць фотаздымкі па модулях. Кожны шэры прамавугольнік – модуль сеткі на мапе.
З-за таго, што большая частка фотаздымкаў з фоцікаў былі без GPS-каардынат, Слава і Лёша ўручную размяркоўвалі іх па сваіх модулях.
Гэта праца заняла каля 5 месяцаў.
З самага пачатку працы мы сутыкнуліся з праблемай: фатографы і дызайнер па-рознаму бачылі адныя і тыя ж фатаграфіі.
На пэўным этапе я паспрабаваў узяць стос фотакартак з першага раздзелу (сотню), выбраць прыгожыя на свой погляд і зрабіць накід вёрсткі будучага раздзелу. Вось што атрымалася:
Пасля размовы з камандай апынулася, што я адабраў «ня тыя» фотакарткі, то бок не самыя лепшыя. Я зрабіў шмат пустога месца, а фатографы жадаюць, каб карткі займалі прастору максімальна эфектыўна. Мы вырашылі, што трэба адбіраць фотаздымкі разам і размяркоўваць іх таксама разам.
Мы перарабілі адну старонку.
Было
Атрымалася
Пачалі сумесную работу над размяшчэннем фотакартак
Вынік сумеснай вёрсткі
Вынік сумеснай вёрсткі
Вынік сумеснай вёрсткі
Вынік сумеснай вёрсткі
Выбраныя фотаздымкі мы разлажылі па каардынатнай сетцы
Навядзенне парадку ў чарнавіку
Пасля выбару лепшых фотаздымкаў па квадратах, іх атрымалася вельмі шмат. Мы былі абмежаваны таўшчынёю кніжнага блоку: машына, што склейвае аркушы, мае абмежаванне па шырыні кніжнага блоку 6 см. Са свайго досведу я ведаў, што можна зрабіць 6.5, не гледзячы на тое, што гэта ўжо болей за афіцыйна дазволенае. З-за таго, што мы збіраліся выкарыстоўваць вельмі тоўстую дызайнерскую паперу, болей падобную на кардон, мы не змаглі зрабіць болей за 550 старонак.
«Вельмі шмат фотакартак». Кадр з фільму пра кнігу
А адабраных фотакартак было 1100. Таму трэба было выдаліць палову.
Каб зрабіць гэта, мы ўвялі наступныя абазначэнні.
Чырвоным закрыслівае Слава, сінім — Лёша. Зялёным — пакінуць
Выдаленне фотаздымкаў
Выдаленне фотаздымкаў