частка дванаццатая

РАБОТА

З ТЭКСТАМ

РАБОТА

З ТЭКС

ТАМ

А

дносна агульнага аб’ёму кнігі (600 старонак) тэксту не так шмат: па 2 аўтарскіх аркуша, гэта значыць па 80 тыс. знакаў у кожнай моўнай версіі. Але з-за двухмоўя і спецыфічнага фармату як кнігі, так і тэкстаў было шмат нюансаў.


Тэкст у кнізе выводзіцца незвычайна. Гэта дыялогі Волі са Славам і Лёшам. Першапачаткова меркавалася, што інтэрв’ю ператворацца ў апавяданні ад трэцяй асобы, але пасля першых чарнавікоў стала ясна, што такі фармат не адпавядае духу кнігі. Мы вырашылі пакінуть больш жывую і менш апрацаваную форму дыялогаў, каб было відаць, што гэта сябры размаўляюць паміж сабой. Дзеляцца ўспамінамі, жартуюць, спрачаюцца, падкалваюць адзін аднаго. Так было цікава чытаць.

Першапачаткова ўсе тэксты былі на рускай мове. Воля пераклала іх на беларускую — мімаходам мы даведаліся шмат новага. Напрыклад, што ў слова «ледоход» у беларускай мове цэлых два варыянта.

Цягам перакладу Воля сачыла за тым, каб унасіць праўкі ў рускую версію, паколькі яна прызначалася для перакладу на англійскую мову. Наша перакладчыца Даша — білінгва. Для яе родная мова і руская, і англійская, прычым англійская — першая.

Кавалачак вершу Якуба Коласа «Мой родны кут» мы пераклалі самі

Па выніках пераклад беларускага тэксту Воля аддала на вычытку карэктарцы Надзе, а ідэнтычны яму рускі — на пераклад на англійскую мову.


Цягам работы абедзвюх над тэкстамі зноў-такі трэба было сачыць, каб усе нюансы, змены фраз і тонкасці сэнсу былі адлюстрованы ў дзвюх версіях.

Нечаканае пытанне, якое давялося вырашыць — гэта тое, як мы пішам беларускія геаграфічныя найменні. Да 2022 году па законе ўсе геаграфічныя найменні павінны былі быць напісаныя беларускай лацінкай і павінны былі транслітарыравацца толькі з беларускай мовы. Гэта правіла існавала больш за 20 гадоў. Па новым законе, тапонімы можна перакладаць і з рускай мовы, а замест традыцыйнай лацінкі можна выкарыстоўваць спрошчаны варыянт напісання.


Мы вырашылі выкарыстоўваць традыцыйны варыянт, але пры гэтым некаторыя тапонімы маглі выглядаць даволі незвычайна. Напрыклад, Налібоцкая пушча — гэта Nalibockaja pušča. Мы хваляваліся, што іншаземцам будзе не вельмі зразумела і што можа дрэнна гугліцца. У выніку вырашылі самыя знакамітыя месцы дубліраваць перакладам з рускай на англійскую мову:

Яшчэ вельмі важны тэкст у кнізе — гэта подпіс да фотаздымкаў. У працэсе работы над макетам было прынята рашэнне падпісаць усе фотаздымкі. Іх, нагадаю, каля 800.

Хацелі, каб было, як у музеі: ходзіш і глядзіш на карціны, але можаш спыніцца і прачытаць падрабязней пра тое, што табе цікава.

Так як задача «падпісаць усе фотаздымкі» вельмі працаёмкая, мы

паспрабвалі выкарыстаць для гэтага даступныя AI мадэлі. Але ў выніку ўсё роўна ўсё падпісалі ўручную.

Фотаздымкі падпісвала Воля-рэдактарка і потым з Воляй-дызайнеркай, якая вярстала кнігу, яны абмяркоўвалі, дзе чаго не хапае. Пасля некалькіх спроб прыйшлі да такога варыянту: абавязковы подпіс да кожнага новага месца і варыянт подпісу да кожнай трэцяй фоткі, калі ў месца шмат фотаздымкаў.

Пасля таго, як пілотная версія была ўжо надрукавана, мы пачалі ўносіць праўкі ў фінальны макет. Альбо, як гаварыла карэктарка, «адлаўліваць усіх блох». Спатрэбілася дзесьці пяць ітэрацый, каб абодва тэксты, беларускі і англійскі, былі і дастаткова ідэнтычнымі, і хораша гучалі кожны на сваёй мове. Апошняе, што Воля прасіла мяне паправіць ва ўжо фінальным макеце, які амаль ляжаў на пошце ў друкароў — гэта вызначнне тарпанаў.

Апошняя праўка ў тэксты кнігі

ЗМЕСТ

Змест