частка васямнаццатая
апошняя
М
ы дамовіліся з друкарняй, што наклад будзе высылацца часткамі па меры іх гатоўнасці, каб паскорыць іх атрыманне.
Слава ўсцешаны першай палетай
Насця, гаспадыня варшаўскай студыі Norm, дапамагае распакоўваць
Кнігі запакаваныя па дзве ў паперу для транспартыроўкі
Я ўсцешаны другой палетай
Адкрываем кожную ўпакоўку
Фатаграфія для паста аб тым, што мы запусцілі дастаўку па свеце
Першая палета ля акенца
Дзве палеты ля акенца
Адна палета з нашымі кнігамі важыць 415 кг (сотня кніг). Першыя дзве палеты прывелі ў Варшаву да нашых сяброў у студыю Norm. Сябры дапамаглі арганізаваць выдачу кніг першым пакупнікам. Першыя кнігі мы пастараліся выдаць асабіста.
Пакуль на гэтым усё, дзякуй за ўвагу!
Падтрымаць праект можна, купіўшы кнігу і расказаўшы пра яе ў сацыяльных сетках.
❤️
P.S.
Воля-рэдактарка запатрабавала напісаць вывады. Я паспрабую.
Па-першае, кніга — гэта мара. У дадзеным выпадку Славава. І я ўсцешаны, што гэтая мара ажыццявілася. Усцешаны быць тым, чые навыкі і ўпартасць дапамаглі ператварыць гэтую мару ў рэальную рэч, якую можна ўзяць у рукі... і афігець. Я веру, што вакол мяне вялізная колькасць людзей з падобнай марай, але ім не хапае ўмоў і сіл, каб зрабіць яе рэальнасцю. Веру, што гэтая гісторыя матывуе некага да напісання сваёй кнігі, страварэння свайго праекта.
Па-другое, кніга — гэта д'ябальскі доўгі працэс. Мяркую, што ў свеце ў тысячы разоў болей кніг, якія пачыналі рабіцца і так і не былі зробленыя, чым тых, якія былі завершаныя. Не кажучы ўжо аб гарманічных, «прыгожых», кнігах, дзе ўсё склалася ў адну карцінку. У нас склалася, паводле маіх адчуванняў, працэнтаў на 80.
Па-трэцяе, цяпер шмат хто пытае мяне і Славу, маўляў, пацаны, што будзеце рабіць далей? Але ўсе не да канца разумеюць, што для нас праект дагэтуль незавершаны. Вось гэта ўсё, што мы задэзайнілі, зараз трэба неяк перадаць людзям. Кніга не трапіць на паліцу кожнаму беларусу проста так. Яна каштуе столькі грошай, што спачатку здавалася, быццам яна ўвогуле не здолее трапіць ні на якую паліцу (пра гэта я пісаў у пачатку нашай гісторыі). Але я мяркую, што мы нештачкі прыдумаем.
Гэты пост — таксама частка праекта. Спроба распавесці людзям аб тым, што мы звычайныя рабяты, якія хацелі стварыць нешта такое, чаго ніколі не было, але, як нам падавалася, абавязкова мусіла з’явіцца.