ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
П
раца над кнігай распачалася з майго знаёмства са Славам (яго Instagram), адным з аўтараў кнігі. Першы раз мы размаўлялі 14 кастрычніка 2022 года.
Слава чакае звера ў засадзе
Слава 10 год з сябрамі і сам падарожнічаў па Беларусі і фатаграфаваў дзікую прыроду. Пасля першай сустрэчы я папрасіў Славу расшарыць паболей фатаздымкаў. Слава расшарыў 3 папкі, у кожнай па 1000+ фатаздымкаў.
Гэта, па яго меркаванню, былі «лепшыя» фатаздымкі. То бок уявіце сабе аб’ём «так сабе» фатаздымкаў.
Адна з папак з абраннымі «лепшымі» фатаздымкамі
Яшчэ ён сабраў архіў бэкстэйджа са здымак: адзін гігабайт фатаздымкаў і відэа, дзе хлопцы правальваюцца ў балота, спяць у палях і лясах і па-рознаму бавяць час на прыродзе.
Некаторыя фатаздымкі бэкстэйджа
Здымка фільма пра кнігу ў Славы дома
Першы дрон Славы
Слава хацеў зрабіць кнігу з сябрам, з якім падарожнічаў і рабіў фатаздымкі. Ён запрасіў яго ў праект: так я пазнаёміўся з яшчэ другім аўтарам кнігі — Лёшам (яго Instagram).
Калаж
Мы вырашылі, што рабіць кнігу толькі з фатаздымкамі нецікава, і было б добра зафіксаваць гісторыі пра падарожжа хлопцаў. Пра тое, як і дзе гэта здымалася, каб абстрактныя кадры з прасторамі напоўніліся жыццём, якое стаіць за імі.
У той момант я не ведаў, што гэта такое. Зараз ведаю — мелавы кар’ер
Балота?…
Каб ператварыць гэтыя гісторыі ў аповеды, Слава вырашыў запрасіць у праект рэдактарку, Волю Палевікову.
Слава, Воля і я
Воля планавала званкі, праглядала разам з хлопцамі ўсе фотаархівы і зафіксавала гісторыі, якія пазней ператварылі ў аповеды ў кнізе.
Першыя варыянты тэкстаў з’яўляліся на рускай мове.
Пасля перапісваліся, пераводзіліся на беларускую і англійскую мовы і дапрацоўваліся.
Званок-інтэрв’ю, дзе Воля глядзіць фатаздымкі і фіксуе гісторыі
Разварот кнігі з фіксаваннымі гісторыямі
Спроба справіцца без рэдактара (аўтар — Слава + ChatGPT)
Фотаздымак з апошняга званка-інтэрв’ю
Чарнавікі тэкстаў у Google Docs
Падрабязней пра працу над тэкстамі раскажа Воля ў адпаведнай частцы.
Хочацца зрабіць невялікае лірычнае адступленне: пасля знаёмства са Славам я сутыкнуўся з незвычайнай праблемай. Ацаніўшы аб’ём сабранага матэрыялу, паслухаўшы Славу і паглядзеўшы, з якой увагай да дэталяў ён ставіцца, у мяне ўзнікла дастаткова дакладнае разуменне, што кніга будзе вельмі дарагая, і рабіць яе мы будзем вельмі доўга.
У мяне быў шанс упісацца ў вельмі доўгі, складаны і хутчэй за ўсё фінансава самагубны праект: мы збіраліся рабіць дарагую кнігу з фотаздымкамі Беларусі.
Хаця б адзін беларус зразумее, нашто яму гэтая кніга? Будзе ён згодны купіць яе за вялікія грошы?
Разуменне кошту кнігі ў мяне было з майго досведу: я ўжо рабіў кнігі, і вялікія, і маленькія, і танныя, і дарагія. У гэтым праекце было зразумела, што танную і маленькую кнігу зрабіць мы ніяк не можам.
Я падумаў пра ўсё гэта адзін дзень і даслаў Славу наступнае паведамленне.
Скрыншот паведамлення Славу, з якога пачалася праца
Не ведаю, што гэта было. Нейкае разуменне, што мы робім нешта вельмі значнае, вельмі крутое, а астатняе не так і важна. З гэтага моманту ў нас з’явіўся праектны чацік. Мы пачалі думаць над назвай, канцэпцыяй, падходамі і ўвогуле пра тое, што ў нас будзе за кніга.