ЧАСТКА ДРУГАЯ

ЯК

СТАЦЬ

ВЫДАЎЦАМ

ЯК

СТАЦЬ

ВЫДАЎ

ЦАМ

П

ачну з канца. Чамусьці часта мне задавалі пытанне аб тым, як атрымаць код, які можна знайсці на кнігах у кніжных магазінах. Гэты код называецца ISBN.

Код ISBN на нашай кнізе

Ва ўсіх кніг у свеце* ёсць ISBN — міжнародны стандартны кніжны нумар. Правілы атрымання такіх нумароў розныя ў розных краінах.


Мы самі выдалі сваю кнігу і самі атрымалі гэты нумар. Да, мы сапраўдны самвыдат, 100% self-published.


Робім кнігу мы ў Польшчы. Атрымаць тут такі нумар нескладана, гэта можа зрабіць любы чалавек на сайце e-isbn.pl.

* Гэта не зусім праўда, бо вы можаце зрабіць кнігу, якая не будзе мець ISBN. Кнігу з фотаздымкамі свайго ката, напрыклад, і надрукаваць яе ў бліжэйшым сервісе друку на сувеніры. Яна ад гэтага не перастане быць кнігай. Нумары ISBN звычайна ўплываюць на ападаткаванне кнігі ў вашай краіне. Напрыклад, VAT на кнігі ў Польшчы з ISBN — 5%, а без ISBN — 23%.


Яшчэ я чуў, што ў некаторых краінах нумар ISBN дазваляе атрымаць дадатковае фінансаванне на выдавецкую дзейнасць. Але гэта не дакладна.

Інтэрфейс сэрвісу e-isbn.pl

Нумары выдаюцца не па адным, а адразу групамі: па 10, 100 і 1000 штук. Атрыманне кніжнага нумара для будучай публікацыі накладвае абавязкі ў будучыні: тыражныя экзэмпляры кнігі павінны быць перададзены ў некалькі бібліятэк за кошт выдаўца. У нашым выпадку — за наш кошт.


Таксама можна зарэзерваваць сабе 10 нумароў і не выкарыстаць іх ніколі. Але каб атрымаць код, спачатку трэба зрабіць кнігу.

ЗМЕСТ

Змест