ЧАСТКА ПЯТАЯ
П
ры стварэнні кніг памер макета — вельмі важная штука. Ён вызначае дзве ключавыя рэчы: сабекошт кнігі і памер будучага аб’екта.
Памеры кніг не прыдумваюцца проста так, яны зыходзяць са стандартных існуючых фарматаў. Дома мы друкуем на стандартных прынтэрах А4 і купляем паперу А4: мы не выдумляем памер аркуша кожны раз, каб надрукаваць нейкі дакумент. Тое самае з кнігамі: ёсць стандартныя і экзатычныя кніжныя фарматы.
Кніга Jak Zrobić Książkę ад Oficyna Peryferie
Падрабязней пра гэта я рэкамендую пачытаць кнігу «Jak Zrobić Książkę?» выдавецтва Oficyna Peryferie. Рабяты тлумачаць у дэталях, як самаму на каленцы зрабіць кнігу.
Для нашай будучай кнігі ў мяне было выразнае разуменнне: нам трэба падабраць такі памер, каб кніга была вельмі вялікая. Але пры гэтым, каб памер не вызваў узлёту сабекошту кнігі ў космас.
Уявіце, што вы ўзялі стандартны аркуш (або рулон) паперы. Вы можаце выкарыстаць яго цалкам, можаце скласці надвое, можаце адрэзаць 1/3 і так далей. Чым менш вы адрэзалі і выкінулі, тым больш эфектыўна ваша кніжная вытворчасць.
Папера, якую вы абралі, уплывае вельмі моцна. Яна бывае дарагая, танная, белая, жоўтая, тоўстая і тонкая, у лістах або ў рулонах.
Друкарская машына таксама вельмі важная. Яна мае абмежаванні па памеру адбітка. Тэхналогія сшывання або склейкі таксама супер важная — яна таксама мае абмежаванні па памерах і ўплывае на сабекошт.
Вызначаць памеры трэба не самастойна, а з тыпаграфіяй (або з тымі, хто выступае ў ролі тыпаграфіі).
На скрыншоце вышэй паказана, як на сабекошт друку ўплывае павелічэнне памера кнігі на 1 см у шырыню. 300×244 mm — A супраць 300×254 mm — B
Я прапаную зрабіць кнігу квадратнай:
Fantastic Man Magazine, Netherlands
Fantastic Man Magazine, Netherlands
Я ўжо некалькі гадоў займаўся самвыдатам і з самага пачатку працы над кнігай мы ведалі, дзе будзем яе друкаваць, якую паперу будзем для гэтага выкарыстоўваць.
Мы вызначылі: памер будучай кнігі 300×244 мм, а папера для друку дызайнерская — Munken Print White 1.5 g/m2.
З майго Instagram
Фактура паперы кнігі (Лёша)
Макраздымка старонак кнігі
Макраздымка старонак кнігі