ЧАСТКА АДЗІНАЦЦАТАЯ

ШАБЛАНІ

ЗАЦЫЯ

ШАБЛАНІЗАЦЫЯ

А

д самага пачатку праекта я стараўся не пакідаць па-за увагай верагоднасць таго, што я, як дызайнер, не давяду гэты праект да канца з якой-небудзь прычыны. Напрыклад, я шукаў працу і мог з’ехаць у іншую краіну, праз што згубіў бы час на нармальную працу над праектам.


Гэта стымулявала ствараць шаблоны і апісанні. Напрыклад, на адным з этапаў, калі матэрыялы назбіраліся і можна было пачынаць пераносіць іх у макет кнігі, я стварыў дакумент з назвай «Шаблон дызайну». Мэта гэтага дакумента палягала ў тым, каб іншы дызайнер мог узяць яго і працягнуць працу без доўгага паглыблення ў кантэкст.


На гэтым этапе да вёрсткі далучылася яшчэ адна Воля, дызайнерка, якая дапамагла звярстаць увесь макет кнігі ў адзін файл у inDesign. На той час я адзін чыста фізічна не мог адолець гэту працу ў рамках тэрміну. Воля перанесла чарнавікі разваротаў з Figma ў inDesign. Шабланізацыя моцна спрасціла і паскорыла ўвядзенне новага дызайнера ў каманду.

Дакументацыя ў Notion

Правілы пабудавання разваротаў

Прынцыпы

Пабудаванне лэйаўта

Узоры пабудавання макета ў падручніках па макетаванню кніг (так, ёсць і такія)

Тое ж у жыцці

Абмеркаванне фіч AR

Абмеркаванне фіч AR

Абмеркаванне шабронаў размяшчэння фатаграфій

Абмеркаванне шаблонаў размяшчэння фатаграфій

Спроба выкарыстаць модульную сетку для праектавання макета кнігі

ЗМЕСТ

Змест